среда, 13 мая 2020 г.

Беларуская літаратура


Тэма: А.Махнач “Юныя абаронцы”
Мэта:
Фарміраванне ўмення чытаць арфаэпічна правільна і асэнсавана, умення чытаць выразна;
удасканальванне умення эмацыянальна успрымаць твор, вызначаць настрой яго аўтара;
ствараць умовы для развіцця пазнавальнай актыўнасці вучняў, іх увагі і памяці;
садзейнічаць развіццю цікавасці да вывучэння гісторыі роднага краю, фарміраванню пачуцця годнасці за подзвіг жыхароў Беларусіў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Ход урока
I. Арганізацыйны этап
Прачытайце дэвіз нашага ўрока (на дошцы);
«Усё, што мы робім, патрэбна. Дык давайце працаваць сумленна, старанна і дружна».
II. Этап паведамлення тэмы ўрока
Якія    святы  мы  адзначаем  вясной?   (1  Мая, Дзень Перамогі.)
Што вы можаце расказаць аб гэтых святах?
Сёння мы будзем весці гутарку аб ушанаванні герояў Перамогі, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
III. Этап праверкі дамашняга задання
Работа над вершам М. Пазнякова  «Помнік герою»
Выразнае чытанне верша вучнямі.
Аналіз зместу верша (па пытаннях падручніка).
IV. Этап падрыхтоўкі  да  ўспрымання  тэксту А.   Махнача   «Юныя абаронцы»
Ці толькі салдаты змагаліся з ворагам у гады Вялікай Айчыннай вайны?
Сёння мы з вамі будзем гаварыць пра дзяцей, якія таксама былі абаронцамі нашай Радзімы. Дапаможа нам у гэтым апавяданне А. Махнача «Дзеці Брэсцкай крэпасці». Але спачатку паслухайце...
Нядзельным ранкам 22 чэрвеня 1941 года фашысцкая Германія напала на заходнія рубяжы нашай краіны.
Страшэнная слова «ВАЙНА!» выклікала жах, разгубленасць, збянтэжанасць. Людзі разумелі ўсю небяспеку навіслай пагрозы, але думак аб тым, што не выстаім, не стрымаем ворага, не было. I першымі прынялі ўдар салдаты Брэсцкай крэпасці.
Крыху гісторыі (паведамленне вучня)
Брэсцкая крэпасць — умацаванне для аховы заходніх межаў Расіі — пабудавана ў 30—40-я гады XIX стагоддзя на месцы старога Брэста. Агульная плошча 4 км2, даўжыня крэпасной лініі — 6,4 км. Цытадэль складае двух'ярусная казарма з 500 казематамі, даўжынёй 1,8 км і 4 варотамі.
На пачатак Вялікай Айчыннай вайны ў Брэсцкай крэпасці былі размешчаны войскі Чырвонай Арміі.

22 чэрвеня 1965 года да 20-годдзя Перамогі над фашыстамі прысвоена ганаровае званне крэпасць-герой, уручаны ордэн Леніна і медаль «Залатая зорка». На тэрыторыі Брэсцкай крэпасці створаны музей.
V. Этап знаёмства з апавяданнем А. Махнача «Юныя абаронцы»
1.Слоўнікавая работа
2. Чытанне твора настаўнікам (с. 75-79).
3.  Праверка першаснага ўспрымання.
— Што рабілі дзеці ў крэпасці?
3. Чытанне твора вучнямі:
1) чытанне «ланцужком»;
2) бінарнае чытанне.
4. Аналіз зместу твора. (Па пытаннях падручніка с.79)
VІ. Работа па рэпрадукцыі карціны Э.Белагурава “Дзеці вайны”
VIII. Этап падвядзення вынікаў урока. Рэфлексія
Наш урок падышоў да завяршэння. Над чым ён прымусіў вас
задумацца? Што вас закранула? Які вывад вы зрабілі для сябе?
IX. Дамашнее заданне
Пераказ эпізода апавядання с. 77 ад слоў "Пагранічнік заварушыўся, пачаў абмацваць ....    да с. 78 "выбухам адкінула байца назад, у падвал".
Рабіце відэа і дасылайце.

Комментариев нет:

Отправить комментарий